Калі бывае патрэбен псіхолаг і як абраць свайго? Расказвае спецыяліст - Блог МТБанка
Ссылка успешно скопирована!

Калі бывае патрэбен псіхолаг і як абраць свайго? Расказвае спецыяліст

3178
20
Время чтения: 5 минут (-ы)

У кожнага бываюць складаныя сітуацыі ў жыцці. Некаторыя з іх звязаны са знешнімі фактарамі накшталт рамонту аўтамабіля або страчаных дакументаў, а іншыя – з нашымі пачуццямі, эмоцыямі і матывацыяй. Першы від праблем вырашаецца досыць прагматычна: вы звяртаецеся ў аўтасервіс або пашпартны стол. А вось з другім часта прынята нічога не рабіць, хоць спецыялісты для вырашэння такіх праблем таксама існуюць. На пытанні, калі апраўдана звяртацца па псіхалагічную дапамогу, а калі не, і як зразумець, што псіхолаг добры, сёння адказвае псіхолаг Юлія Касцюк.

– У якіх сітуацыях дапамагае псіхолаг?

Вельмі часта людзі турбуюцца звяртацца да псіхолага, таму што яшчэ са старых часоў ёсць пэўная блытанка паміж псіхолагам, псіхіятрам і псіхатэрапеўтам. Але варта асвятліць, што псіхіятр – гэта той чалавек, які працуе з захворваннямі і дыягназамі, ён лечыць медыкаментозна, займаецца фізічным здароўем: у псіхіцы сам мозг можна назваць складнікам фізічнага здароўя.

Псіхолаг жа ў нашай краіне – немедыцынская спецыяльнасць, да яго звяртаюцца здаровыя людзі. Звычайна з такімі пытаннямі, як, напрыклад: “Я не спраўляюся са стасункамі ўнутры сям’і/калектыва/з дзецьмі”.

Яшчэ псіхалогія дапамагае, калі ў чалавека ёсць пэўная мэта, ён разумее, што штосці робіць для яе дасягнення, але ніяк не можа дамагчыя жаданага. Ведаючы, як працуе псіхіка, усведамляючы, чаму чалавек у пэўны момант можа спыняцца на шляху да мэты, псіхолаг здольны дапамагчы яму абыйсці гэтую перашкоду або папрацаваць і разбурыць яе. Таксама псіхолаг можа дапамагаць адаптавацца да пэўных умоваў жыцця.

– Розніца з псіхіятрам зразумелая, але ў чым адрозненне псіхолага ад псіхатэрапеўта?

Псіхатэрапеўт – гэта медыцынская спецыяльнасць. Аднак ёсць і розныя накірункі ў псіхалогіі, дзе людзі называюць сябе псіхатэрапеўтамі і гэта таксама прыймальна, таму што ў нас не вельмі выразна вызначана размежаванне. Зрэшты, псіхатэрапеўт – гэта той чалавек, які працуе ў тандэме з псіхіятрам. Ён таксама можа медыкаментозна дапамагаць чалавеку зладжваць са складанымі станамі: гэта могуць быць панічныя атакі, булімія – там дзе патрэбна і медыцынская дапамога, і дапамога па адаптацыі. Псіхатэрапеўт працуе з абодвух бакоў – псіхолага і псіхіятра.

Псіхолаг і тут можа прыймаць удзел, але выключна ў рамках адаптацыі чалавека да той сітуацыі, унутры якой ён жыве па-за дыягназам. Можна сказаць, што псіхолаг мірыць чалавека з самім сабой.

– Добра, напрыклад, я засумаваў або ў мяне адбылася складаная падзея ў жыцці, і я не ведаю, што далей рабіць. Як у такой сітуацыі зразумець, патрэбен мне псіхолаг ці не?

Звычайна, калі ў чалавека ўсё добра, ён ведае дакладна: “У мяне ўсё добра, мяне ўсё задавальняе, мне радасна, у мяне ёсць любімая праца, сям’я, я выдатна праводжу час і з маім здароўем усё ў парадку”. Канешне, у такога чалавека наўрад ці ўзнікне жаданне схадзіць да псіхолага, хоць нават і ў гэтым выпадку яго могуць турбаваць нейкія даўнія жыццёвыя падзеі, з якімі для самаразвіцця ён хацеў бы разабрацца.

Іншая гісторыя – калі чалавеку некамфортна, ён разумее, што ніяк не можа выбудаваць тыя ж самыя стасункі, або разумее, што не можа замірыцца з сітуацыяй, у якой апынуўся. Напрыклад, калі гэта смерць або захворванне блізкага чалавека. У нашай культуры падыход да пераадолення такіх складансцяў пабудаваны так, што чалавек не павінен пражываць падзею, як таго патрабуе псіхіка, а павінен схаваць эмоцыіі паглыбей у сябе і рабіць выгляд, што ўсё добра – сыйсці ў працу, займацца нейкай дзейнасцю, забыць усё пахутчэй. А гэта супярэчыць таму, як працуе псіхіка, такім чынам чалавек, наадварот, заганяе сябе ў сітуацыю, дзе яму будзе складаней. Але калі ён усведамляе, што сам не спраўляецца, што яму дрэнна, што ён шукае выйсце, але не знаходзіць такога, тады, канешне, яму добра б звярнуцца да псіхолага – гэта самы кароткі шлях да вырашэння праблемы.

Канкрэтных крытэраў няма. Псіхолаг можа працаваць як з хатняй гаспадыняй, у якой усё добра і цудоўна, але якую турбуе нейкая гісторыя з жыцця, гэтак і з мужчынам, які вельмі стаміўся на працы або ў яго непаразуменні ўнутры сям’і. У абодвух выпадках сам чалавек можа прыняць вырашэнне, што яму патрэбен псіхолаг, сыходзячы выключна з уласных адчуванняў.

– Ці шырокі зараз у нашай краіне выбар псіхолагаў і як абраць добрага спецыяліста, які падыйдзе менавіта мне?

Псіхолагаў зараз шмат, у наш час гэтая прафесія стала запатрабаванай. Адукаваных і якасных псіхолагаў таксама шмат. Выбар спецыяліста – гэта такая гісторыя, калі трэба схадзіць на прыём, прыслухацца да адчуванняў, чалавеку павінна быць камфортна. Калі ён прыйшоў на прыём і разумее што “ну ніяк”, што камунікаваць цяжка і складана, значыць, трэба шукаць далей.

Калі ўсё камфортна і добра, варта даведацца, ці ёсць у чалавека спецыяльная адукацыя, таму што зараз шмат такіх гісторый, калі без псіхалагічнай адукацыі людзі называюць сябе псіхолагамі, але імі насамрэч не з’яўляюцца. А акрамя таго, нашая прафесія патрабуе яшчэ і шмат дадатковай адукацыі.

– Як адрозніць, што ў чалавека няма адукацыі?

Спытаць напрамую. Увогуле вельмі важна задаваць людзям прамыя і адкрытыя пытанні. Не варта баяцца спытаць, таму што размова ідзе аб вашым здароўі, і адкрывацца чалавеку, які ўжо на старце кажа няпраўду або называе сябе тым, кім не з’яўляецца – гэта ўжо так сабе гісторыя.

Варта спытаць, ці ёсць у чалавека адукацыя, які ў яго досвед працы, з якімі тэмамі ён працуе. Можна спытаць пра публікацыі – звычайна аб гэтым шмат інфармацыі у інтэрнэце.

– Магчыма, варта папрасіць паказаць дыплом або сертыфікаты? 

Можна зрабіць і гэтак. Звычайна людзі без дыплома пачынаюць казаць штосці накшталт: “Я там не вучыўся, але скончыў гэткія і гэткія курсы, таму лічу сябе здольным вам дапамагчы”. Пасля гэтага становіцца зразумела, што адбываецца і хто насупраць нас сядзіць.

Калі чалавек падманвае наконт наяўнасці дыплома – гэта зусім страшны выпадак, такога часцей за ўсё не бывае. У нас да нядаўняга часу было абавязковае ліцэнзаванне дзейнасці псіхолагаў, таму я думаю, што ў ва многіх засталося разуменне аб тым, што варта быць сумленным і адкрытым як перад сабой, гэтак і перад чалавекам, які прыйшоў па дапамогу.

– А магчыма без уласных паходаў да кожнага знайсці добрага псіхолага? Напрыклад, па інфармацыі з інтэрнэту?

Я б яшчэ прапанавала такі варыянт, як спытаць у знаёмых. Уласны вопыт заўсёды добра працуе. Калі пачуеце добры асабісты водгук, можна пашукаць інфармацыю у інтэрнэце. Гэта можа быць пашукавік, але я б шукала праз сацсеткі, таму што там ёсць тэксты, ёсць відэа, і ўжо на гэтым этапе можна зразумець, падабаецца вам чалавек ці не вельмі. Пачытаўшы яго тэксты, можна зразумець, якая ў яго жыццёвая пазіцыя, і пасля гэтага будзе ўжо прасцей вызначыцца.

– На які кошт за адзін сеанс варта разлічваць чалавеку, які вырашыць пайсці да псіхолага, і колькі доўжыцца сам прыём?

Тут усё вельмі па рознаму ўладкавана, і кошты могуць вельмі адрознівацца. Напрыклад, калі спецыяліст толькі пачынае працаваць, кошт у яго будзе невысокі. Пры гэтым звычайна малады спецыяліст працуе пад супервізіяй вопытнага кіраўніка, таму можна не баяцца, што вы патрапіце ў рукі дылетанта.

Каб не дэзінфармаваць, я не назаву канкрэтныя лічбы. Можаце напісаць: ад $30 да $80 за сеанс. Але гэта ў цэлым не зусім аб’ектыўная гісторыя, таму што ў людзей складзецца пэўнае разуменне, якое потым можа не супасці з рэчаіснасцю. Напрыклад, калі чалавек пойдзе па парадзе да псіхолага, да якога хадзіла суседка, а кошт там апынецца $100. Або наадварот — $15. У плане коштаў усё залежыць ад канкрэтнага спецыяліста і яго падыхода да працы. Пры падборы псіхолага можна адразу вызначыцца з сумай, якая вам падыйдзе, і выкарыстоўваць яе ў якасці фільтра падчас пошуку.

Звычайная сесія доўжыцца гадзіну або паўтары. Калі чалавек ніколі не быў у псіхолага, але яму хочацца паспрабаваць, можна пахадзіць на групавыя сустрэчы. Гэта заўсёды танней, таму што там шмат людзей, і ў гэтым ёсць свае плюсы. Напрыклад, шырокі выбар тэм і магчымасць не адразу раскрыць сваю праблему, а пачаць здалёк, задаючы звязаныя пытанні. Таксама групавыя заняткі даюць магчымасць пабачыць у працы псіхолага, які вас цікавіць.

Коратка аб галоўным:

  1. Псіхолаг, псіхіятр і псіхатэрапеўт – розныя спецыялісты. Псіхолаг працуе са здаровымі людзьмі, таму звяртацца да яго – не значыць быць хворым.
  2. Абраць свайго псіхолага можна толькі пры ўласнай сустрэчы і часам для гэтага спатрэбіцца наведаць некалькі спецыялістаў. Галоўны паказнік таго, што спецыяліст вам падыходзіць, ваш камфорт пры сустрэчы.
  3. Не забудзьцеся спытаць у псіхолага пра адукацыю, а перад паходам азнаёміцца з яго дзейнасці ў інтэрнэце.
  4. Схаваць эмоцыі як мага глыбей і не дазволіць сабе пражыць іх – самы горшы варыянт пераадолення складанасцяў для псіхікі.
  5. Ці звяртацца па псіхалагічную дапамогу, вам падкажуць уласныя пачуцці. Галоўныя праблемы, з якімі вам дапаможа разабрацца псіхолаг: складанасці у стасунках (з любымі людзьмі або калектывам), даўно перажытая падзея, якая адмоўна уплывае на жыццё дагэтуль, складанасці ў дасягненні пэўнай мэты, адаптацыя да жыцця пасля траўматычных падзей, немагчымасць справіцца са ўсім гэтым самастойна.
Читайте нас в Telegram первыми узнавайте о новых статьях!
Вас также может заинтересовать
15 Мар 2024 · Разное Праздник блинов: куда отправиться на Масленицу-2024?

В конце зимы или в начале весны мы традиционно отмечаем Масленицу – увлекательный праздник, который длится целую неделю...

1537
0
3 минут(ы)
27 Дек 2023 · Разное Встречаем 2024. Как сделать незабываемый новогодний стол

С наступлением Нового года открывается чарующая возможность создать настоящее волшебство за праздничным столом. Новогод...

3435
8
4 минут(ы)
27 Дек 2023 · Разное Топ-5 IT-профессий, которые востребованы сегодня и будут в тренде завтра

В эпоху цифровой трансформации IT-профессии становятся не просто рабочими местами, а путеводителями в мире постоянно ме...

1102
3
4 минут(ы)
22 Дек 2023 · Разное Оценка земельного участка: как не попасть в ловушку при покупке

Надежная оценка земельного участка - важный этап перед покупкой. Узнайте, как правильно определить рыночную стоимость у...

1452
2
9 минут(ы)