Фінансавае выхаванне. Самыя цікавыя кнігі і мультыкі пра грошы для дзяцей - Блог МТБанка
Ссылка успешно скопирована!

Фінансавае выхаванне. Самыя цікавыя кнігі і мультыкі пра грошы для дзяцей

4007
13
Время чтения: 5 минут (-ы)

Навучаць дзіцё стасункам з грашыма – такая ж неабходная рэч, як вучыць яго чытаць або пісаць. Фінансавая адукацыя не менш за звычайную можа паўплываць на развіццё чалавека і яго дасягненні ў жыцці. Але ці ёсць спосаб давесці да дзяцей усё пра такую сухую і дарослую тэму, як грошы, простай мовай? Вядома ёсць, і менавіта таму сёння мы публікуем наш топ цікавых дзіцячых кніг і мультфільмаў пра грошы. Можна разбіраць іх разам з дзецьмі, даваць знаёміцца самастойна, а часам будзе карысна паглядзець і самім дарослым. 

Кнігі

“Чароўны банкамат”

Аўтары: Таццяна Папова, Настасся Булаўкіна

Гэтая кніга падыйдзе для ўзросту 5-8 год. Па сюжэце двое блізнятак Каця і Сярожа на дзень народзінаў атрымліваюць у падарунак чароўны банкамат ад сваёй цёткі, якая працуе ў банку.  Гэты банкамат пераносіць герояў на такі ж чароўны востраў, дзе яны трапляюць у розныя прыгоды, вырашаюць задачы і даведваюцца, як правільна карыстацца грашыма.

Перад пачаткам кожнай главы аўтары даюць для бацькоў каментары аб тым, што чакае дзяцей у гэтай частцы і якім чынам іх варта да гэтага падрыхтаваць. Кніга спалучае ў сабе захапляльную гісторыю для маленькіх чытачоў і гайд для бацькоў па знаёмстве дзяцей з фінансамі.

“Сабака, якога завуць Мані, або азбука грошай”

Аўтар: Бодо Шэфер 

Гэта таксама прыгодніцкая гісторыя пра дзяўчынку Кіру, яе сяброў і сабаку Мані, які ўмее размаўляць. Галоўная мэта рабят у кнізе – разбагацець, і яны шукаюць усе шляхі да гэтага, а лабрадор Мані – гэткі  своеасаблівы мысляр – дае дзецям парады.

У кнізе паслядоўна расказваецца аб тым, як зарабляць, зберагаць і памнажаць грошы на прыкладах прыгод нашых герояў. Дзеці ў кнізе вучацца разумнаму размеркаванню грошай і таму, як дасягаць сваёй мэты. У тэксце раскрываюцца не толькі тэхнічныя, але і маральныя пытанні накшталт таго, як варта ставіцца да грошай, як не даць ім закружыць вам галаву і разбурыць стасункі.

У кнігі досыць шырокае кола патэнцыйных чытачоў – ад пачатковай школы і да 8-9 класаў.

“Твае грошы”

Аўтары: Джэры Бэйлі, Феліцыя Ло

Гэтая кніга адрозніваецца ад папярэдніх тым, што не агортвае фінансавую адукацыю у фармат казкі, аднак і сумным аповед ад гэтага не робіць. Аўтары распавядаюць гісторыю з’яўлення і эвалюцыі грошай ад першабытнасці і да нашых дзён. Таксама кніга расказвае дзецям аб тым, як зарабляць, не браць пазык, планаваць бюджэт і нават распачаць уласны бізнес. Усё гэта падаецца чытачу ў сяброўскай манеры і без павучальнага тону. На старонках ёсць вялікая колькасць ілюстрацый і цікавых гісторый-прыкладаў. Па-сутнасці, гэта падручнік, але не сухі школьны, а цікавы жыццёвы. Кніга падыйдзе вучням сярэдняй школы – з 5 па 9 класы.

“Дзіўныя прыгоды ў краіне Эканоміка”

Аўтар: Ігар Ліпсіц

На прыкладзе казачнай краіны Эканоміка і яе жыхароў аўтар – доктар эканамічных навук – разбірае для дзяцей, як працуюць фінансы, тлумачыць такія рэчы, як кошты і вызначэнне іх памеру, беднасць адных людзей і багацце іншых, інфляцыю і прычыны яе паходжання, курсы валют і нават уплыў эканомікі на гістарычныя падзеі. І гэта толькі маленькае кола тэм. Выдатна падыйдзе дзіцяці, калі вы заўважаеце, што яму цікава паглыбляцца ў тэму фінансаў і даведвацца пра яе больш. Кніга напісана з разлікам на ўспрыняцце дзецьмі ў сярэдняй школе, аднак можа быць вельмі карыснай і дарослым.

“Багаты тата, бедны тата для падлеткаў”

Аўтар: Роберт Кіёсакі

Калі гэтая кніга толькі выйшла яшчэ без адаптацыі для падлеткаў, яна адразу стала бестселлерам і паўплывала на жыццё многіх людзей. Яе аўтар Роберт Кіёсакі меў роднага бацьку і айчыма. Адзін з іх быў багатым, а другі бедным, і Роберт рос, адначасова ўбіраючы ў сябе жыццёвы вопыт абодвух гэтых людзей, а пасля стаў інвестарам і зараз мае актывы памерам у $10 млрд.

У кнізе ён распавядае, чаму мы залежым ад працы і грошай, а таксама як дасягнуць таго, каб фінансы працавалі на іх уладальніка. Кніга матывуе падлеткаў як мага раней пачынаць прыймаць самастойныя фінансавыя вырашэнні, планаваць будучыню і зарабляць грошы. Як можна зразумець, галоўная аўдыторыя кнігі – падлеткі са старэйшых класаў.

Мультфільмы

Кнігі – адна з лепшых крыніц інфармацыі, але многія з іх разлічаны на дзяцей старэйшага ўзросту, а як пазнаёміць з фінансамі самых маленькіх? Тут нам на дапамогу прыходзіць мультыплікацыя.

“Скрудж МакДак і грошы”

Тут усё проста – гэта дыснэеўская класіка, на якой вырасла не адно пакаленне. Наўрад ці хтосці не ведае пра мультсэрыял “Качыныя гісторыі”, аднак не ўсе могуць памятаць, што ў ім ёсць цэлая сэрыя, прысвечаная фінансавай адукацыі ад самога Скруджа МакДака. За 15 хвілін анімаванага мюзікла дзіцё зможа даведацца пра ўсё – ад старажытнага паходжання грошай і да сучасных спосабаў іх інвеставаць. Вядома, фармат не прадугледжвае ўсеабдымную адукацыю, аднак гэты мультфільм адназначна зможа закласці дзіцяці першае разуменне аб грошах і аб тым, як варта імі карыстацца.

“Фіксікі – грошы”

Фіксікі – адзін з самых папулярных і любімых дзіцячых мультсэрыялаў сучаснасці. У сваіх звычайных амплуа персанажы – Фіксікі – расказваюць дзецям пра працу розных механізмаў і рамантуюць усё, што зламалася, але ў адной з сэрыяў раскрываюць і тэму грошай, прыбягаючы да іх у сваёй працы. Нядоўгі ролік закранае самыя базавыя асновы фінансавай пісьменнасці і выдатна канцэнтруе ўвагу на маральным боку выкарыстання грошай. Адсюль вашыя дзеці дакладна даведаюцца, што якімі б важнымі для нас фінансы не былі, яны ніколі не змогуць замяніць сяброўства. Мяркуем, гэта менавіта той ролік, з якога варта пачынаць.

“Смяшарыкі – азбука фінансавай пісьменнасці”

Яшчэ адзін папулярны сучасны мультсэрыял для дзяцей. Аўтары гэтага праекта вырашылі, што фінансавая адукацыя павінна быць якаснай з самага дзяцінства, і падрыхтавалі цэлую стужку ролікаў пра грошы для сваіх гледачоў. У вельмі даходлівай форме і на зразумелых прыкладах дзеці змогуць даведацца ад Смяшарыкаў аб тым, адкуль узніклі грошы, як іх зарабляць, збіраць, планаваць выдаткі, інвеставаць і рабіць шмат іншых рэчаў. У падборцы гэтых гісторыяў нам распавядаюць нават пра такія інструменты як страхаванне і крэдыты. Сапраўды ўражвае, наколькі складаныя тэмы і наколькі проста змаглі раскрыць аўтары усяго за 30 хвілін. Выключна раім да прагляду з пазнакай “поўны курс эканомікі для дашкольнікаў”. Гарантуем – цікава будзе нават многім дарослым.

________

Імкненне да ведаў прымушае наш свет рухацца наперад, таму абавязкова трэба спаталяць гэтую прагу ў нашых дзяцей. Толькі тады яны вырастуць лепшымі і разумнейшымі за нас. Фінансавыя веды, закладзеныя з самага маленства, дапамогуць ім рэалізаваць сябе ў жыцці.

Читайте нас в Telegram первыми узнавайте о новых статьях!
Вас также может заинтересовать Подготовка Детей к Школе в 2023: Чек-лист для родителей по сборам
21 Авг 2023 · Образование Подготовка детей к школе. Чек-лист для родителей по сборам

Переход ребенка в школу – это важный этап как для самого маленького школьника, так и для его родителей. Новая среда, но...

600
8
4 минут(ы)
лучшие системы управления проектами
09 Мар 2023 · Техно Не только Trello. ТОП-5 лучших систем управления проектами

Автоматизация процессов - важная часть развития любого бизнеса. И речь идет не только об усовершенствовании производств...

2606
13
3 минут(ы)
22 Фев 2023 · Разное Ламборгини, «Тест» и книги про финансовую свободу. Лучшие фильмы, сериалы и книги-2022 о деньгах

Финансовая грамотность - это история не только про траты и заработок и «набивание» шишек. Тема денег является очень важ...

2295
22
4 минут(ы)
Финансовый план на год
06 Янв 2023 · Образование Как составить личный финансовый план на 2023 год

Стратегия – половина успеха. Чтобы денег на все хватало, мечты исполнялись, а ресурсы грамотно распределялись, стоит с...

3531
24
7 минут(ы)