Ссылка успешно скопирована!

Як цікава правесці лета ў зачыненых межах

5498
25
Время чтения: 5 минут (-ы)

Лета побач, і звычайна гэта час вясёлых вандровак, фестываляў, адпачынкаў і вечарын, але ва ўмовах каронавірусу ўсё гэта можа адкласціся на невызначаны час. А што, калі не хочацца страчваць лета і цудоўнае надвор’е? На гэты выпадак сабралі для вас некалькі цікавых заняткаў, якія дазволяць не засумаваць, але і не парушаць сацыяльную дыстанцыю.

Выехаць на прыроду

Калі ў вас ёсць дача, то гэта выдатны варыянт, каб перачакаць пандэмію летам. У чатырох сценах у горадзе псіхалагічна цяжка знаходзіцца некалькі месяцоў, у той час як дача дазваляе быць на прыродзе і займацца актыўнасцямі, якія у горадзе недасяжныя. Рыбалка, садоўніцтва, прыняцце сонечных ваннаў, гатаванне на вуглях, DIY (“зрабі сам”) са старымі інструментамі і тым, што знойдзецца пад рукой – гэта толькі самыя стандартныя з цікавых заняткаў на дачы. А ва ўмовах вялікай колькасці вольнага часу прыдумаць можна яшчэ мноства варыянтаў таго, як бавіць час.

Акрамя таго, калі вы працуеце аддалена, выехаць на адпачынак можна не на пару тыдняў, а нават на цэлае лета. У ва многіх вёсках даўно ёсць якасная мабільная сувязь, таму застанецца патурбавацца толькі пра 3G мадэм, каб быць на сувязі з калегамі.

Калі супастаўляць дачу з цікавай вандроўкай, вядома, яна не настолькі ж захапляльная, але самае галоўнае, што вы атрымаеце за горадам – вольную прастору для дзеянняў на прыродзе. Калі спалучыць знаходжанне там з іншымі актыўнасцямі з нашага спісу або прыдумаць уласныя заняткі, у вас могуць атрымацца някепскія вакацыі.

Ездзіць у роварныя вандроўкі

Калі немагчымыя вандроўкі замежныя, то дапамогуць вандроўкі роварныя. Ровар падчас карантыну – адзін з самых бяспечных транспартных сродкаў, так як, едучы на ім, вы адасоблены ад усіх, але ў той жа час знаходзіцеся на вуліцы і насалоджваецеся наваколлем. Можна спланаваць сваю вандроўку па цікавых лакацыях горада або бліжэйшага гарадскога наваколля.

Варыянт асабліва спадабаецца тым, хто любіць даследваць гістарычныя мясціны, бо падчас такіх вандровак можна не толькі павесяліцца, катаючыся на ровары, але і ўзбагаціцца культурна. Напрыклад, калі рабіць для сябе тэматычныя вандроўкі-экскурсіі ў важныя для гісторыі горада месцы.

Канешне. трэба сказаць яшчэ аб тым, што ровар пазітыўна адбіваецца на стане вашага здароўя, робячы з вандроўкі яшчэ і добрую кардыятрэніроўку. У сукупнасці з цікавым дасугам і культурным развіццём, роварныя вандроўкі – адзін з фаварытаў нашага спісу.

«А што, калі я не ўмею катацца на ровары?» — можаце спытаць вы. Мы адкажам, што карантын яшчэ і добры час для самаразвіцця. На тое, каб навучыцца катацца на ровары, спатрэбіцца страціць не больш за 2 тыдні. А атрымліваць карысць для здароўя і пазітыўныя эмоцыі потым можна не толькі ўсё лета, а і ўвогуле ўсё жыццё. Набыць ровар з дастаўкай або ўзяць яго напракат зараз таксама не ўяўляе ніякіх складанасцяў.

Пайсці ў паход

Выдатны варыянт для тых, у каго няма дачы, а на прыроду, тым часам, хочацца. Гэта падыдзе нават для тых, у каго дача ёсць, таму што паход, асабліва з цікава складзеным маршрутам і прыгожымі месцамі стаянкі, утрымлівае ў сабе значна вышэйшую канцэнтрацыю эмоцыяў, чым спакойны адпачынак у загараднай сядзібе.

Паход наўрад ці магчымы ды і не вельмі бяспечны ў адзіночку, але, будзем шчырымі, нават падчас пандэміі цалкам ізалявацца ад грамадства мала ў каго атрымліваецца. З тымі ці іншымі людзімы вы будзеце кантактаваць так ці інакш, а значыць, калі сабраць невялікую купку сяброў і адказна сачыць за ўсімі мерамі супрацьвіруснай бяспекі, можна выправіцца разам у вандроўку і правесці некалькі дзён сам на сам з прыродай.

Існуе таксама сярэдні варыянт паміж паходам і адпачынкам на дачы – арэнда доміка побач з адным з курортных беларускіх азёраў. Летам такая паслуга становіцца папулярнай ува многіх рыбакоў і тых, хто проста любіць спакойны адпачынак на прырозе. Такія домікі звычайна змешчаны на ўзбярэжжы возера, і іх наведвальнікі адначасова маюць досяг і да пляжнага, і да ляснога адпачынку.

Заняцца кулінарыяй

Пяройдзем ад выключна вандровак да таго, чым можна заняцца ў сябе дома. Адным з хітоў у якасці хобі на карантыне стала кулінарыя, так як многім проста надакучыла бяз мэты блукаць да лядоўні і назад.

Калі вы не абмежаваны часам, кухня становіцца не проста месцам, дзе трэба прыгатаваць штосці, каб паесці і пабегчы па справах, а пляцоўкай для сапраўднай творчасці. Даўно хацелі пакаштаваць нейкую страву, а часу схадзіць у рэстаран не хапала? Цяпер ёсць выдатная магчымасць паспрабаваць яе прама на сваёй кухні. 

Магчыма вы проста хацелі стаць у гатаванні лепш? Таксама добрая мэта для самарэалізацыі на карантыне. Гатаваць можна не толькі складаныя і прыгожыя рэчы, а проста прыемныя папулярныя стравы.

Камусці можа здацца, што гатаванне – гэта не хобі, а, наадварот, нейкае катаванне: доўга працуеш на кухні, а потым яшчэ яе і прыбіраеш. Аднак мы скажам, што гатаванне ў фармаце хобі досыць адрозніваецца ад штодзённых справаў на кухні, так як ні да чога не абавязвае і дазваляе эксперыментаваць настолькі нестандартна, наколькі вам толькі хацелася. Калі вы гатуеце для забавы, на вашых плячах не ляжаць абавязкі накшталт таго, каб накарміць усю сям’ю, або зрабіць усё пахутчэй, каб паспець на працу. Любы вынік тут – новае дасягненне, а сам занятак – цікава праведзены час.

Адзначым, праўда, тую рэч, што многія са смачных рэцэптаў досыць каларыйныя, а самаізаляцыя і без таго зніжае нашыя штодзённыя выдаткі энергіі, таму рэкамендуем спалучаць кулінарныя дасягненні, напрыклад, з роварнымі вандроўкамі – больш разнастайнасці і больш карысці.

Заняцца блогінгам

У наш час выкладваць свае думкі, або здольнасці, або заняткі або што заўгодна яшчэ ў інтэрнэт у розных фарматах стала настолькі папулярна, што не знайсці для сябе цікавы кантэнт цяпер, напэўна, проста не магчыма.

А вы самі ніколі не задумляліся над тым, што свету ёсць, што пачуць ад вас? Не так важна, выдатна вы разбіраецеся ў касметыцы ці можаце падрабязна расказаць, як самастойна перабраць каленвал – знойдуцца тыя, каму гэта апынецца цікава паслухаць або прачытаць.

Выбар фарматаў вельмі шырокі: можна пісаць тэксты ва ўласны Telegram-канал, можна здымаць ролікі на YouTube, можна публікаваць фота-творчасць у Instagram, можна нават проста здымаць на смартфон вясёлыя танцы і стаць зоркай TikTok.

Калі жаданне выказвацца, самавыражацца і паказваць гэта свету даўно сядзела ў вас, то карантын дае чароўны момант, каб асвоіць азы блогінга і здзейсніць сваю даўнюю мару. Як правіла, каб пачаць, вам нават не спатрэбіцца спецыяльнай тэхнікі. На старце дастаткова простага смартфона ці камп’ютара.

Заняцца DIY

Мы коратка згадалі гэты занятак яшчэ ў першай нашай прапанове летняга адпачынку, але лічым, што тэму варта разгарнуць шырэй, таму што DIY- гэта цэлая філасофія.

Абрэвіятура расшыфроўваецца як “Do It Yourself”, або “Зрабі Гэта Самастойна”, і сутнасць яе ў тым, каб майстрыць розныя рэчы сваімі рукамі. Гэта можа быць як праца з дрэвам, так і з паперай, металам, глінай і ўвогуле ўсім, што паддаецца апрацоўцы рукамі.

Можна самастойна зрабіць сабе новую камоду, а можна хоць радыё або музычны цэнтр – усё залежыць толькі ад таго, які занятак больш за ўсё цікавы вам. Акрамя таго, што ў самастойным стварэнні рэчаў час ляціць проста незаўважна, у выніку працы вы атрымліваеце не бяздушны створаны на канвееры завода прадмет, а нешта, у што ўкладзена частка вас. Такой рэччу пасля заўсёды прыемна карыстацца.

Можа здацца, што для таго, каб заняцца DIY, вам спатрэбіцца шмат інструментаў, і без іх можна нават не пачынаць. Аднак не ўсё так адназначна. Па-першае, існуе мноства варыянтаў стварэння рэчаў літаральна з падручнымі матэрыяламі і дарагое абсталяванне для гэтага зусім не патрэбна. А па-другое, сама філасофія DIY прадугледжвае, што чым менш у вас інструментаў, тым каштоўней вынік працы, бо ў ім, акрамя працы рукамі, змешчана яшчэ і вашая вынаходлівасць.

_______

Лета ва ўмовах зачыненых межаў і адсутнасці масавых мерампрыемстваў – нешта вельмі нязвычнае для многіх з нас. Аднак там, дзе адзін чалавек у новай сітуацыі ўпадзе ў ступар, іншы знойдзе спосаб дзейнічаць нестандартна. Нашыя варыянты заняткаў прыклад таго, як можна забаўляцца нават ва ўмовах карантыну і не прасядзець усё лета перад маніторам камп’ютара. Вы можаце асвоіць што заўгодна з гэтага або прыдумаць свае ўласныя заняткі, бо зараз самы час для крэатыву. Прыемнага адпачынку!

Читайте нас в Telegram первыми узнавайте о новых статьях!
Вас также может заинтересовать
29 Июл 2024 · Лайфхаки Манибэчим правильно. Обзор карт с манибэком в Беларуси

Люди делятся на две категории: тех, кто активно пользуется манибэком, и тех, кто не может подобрать себе подходящую пла...

3246
2
6 минут(ы)
09 Апр 2024 · Лайфхаки Ликбез: как правильно пользоваться Халвой

В апреле 2014 года Халва вышла на старт с тремя сотнями магазинов в качестве партнеров и под лозунгом «карта рассрочки ...

6357
15
5 минут(ы)
27 Мар 2024 · Лайфхаки Покупка квартиры: 7 распространенных ошибок, которых нужно избегать

Как купить квартиру и не прогадать? Подводных камней очень много, и мелочей, на которые надо обратить внимание, тоже не...

6202
7
6 минут(ы)
25 Мар 2024 · Лайфхаки Дорого и выгодно: собираем богатое недельное меню на скидках

Устрицы, шоколад ручной работы, дыни с Хоккайдо: весь гастрономический мир сегодня у нас в руках. А бывает дорого, вкус...

5395
3
6 минут(ы)