GPS-трэкер для важных рэчаў. Што можна зберагчы ад страты?
Губляць важнае заўсёды непрыемна. Яшчэ больш непрыемна потым шукаць гэта і не знаходзіць. Але тэхналогіі прыходзяць на дапамогу і тут. Наўрад ці кагосці сёння можна здзівіць функцыяй GPS у смартфоне, але мала хто задумляеццца, што яе можна выкарыстаць і з мноствам іншых рэчаў. Сёння расказваем, у якіх сітуацыях і якія GPS-трэкеры дапамогуць знайсці згубленае.
Што або каго можна адсачыць пры дапамозе GPS
Насамрэч, адсачыць лакацыю можна амаль у чаго і каго заўгодна. Тым не менш, шырэй за ўсё распаўсюджаны трэкеры для канролю месцазнаходжання аўтамабіляў, ровараў, свойскай жывёлы, дзяцей і пажылых людзей. Прылады для розных задач адрозніваюцца па форм-фактары, магчымасцях аўтаномнай працы, мадэлі могуць мець адрозненні ў колькасці функцый, спосабе адсочвання інфармацыі.
Аб’ядноўвае ўсе трэкеры наяўнасць, акрамя GPS, яшчэ і GSM-модуля, то бок магчымасці звязвацца і перадаваць дадзеныя праз мабільныя сеткі. Па сутнасці, перадача дадзеных з каардынатамі праз СМС – асноўны спосаб сувязі з уладальнікам у большасці трэкераў. Аднак некаторыя мадэлі маюць падтрымку ад вытворцы ў выглядзе мабільнага прыкладання, у якое месцазнаходжанне напрамую перадаецца і візуалізуецца на мапе. Таксама гэта можа быць рэалізавана праз афіцыйны сайт, на якім вы заводзіце акаўнт, прывязваеце па ідэнтыфікацыйным нумары свой трэкер і потым можаце бачыць візуалізацыю адразу на мапе. Варта зазначыць, што хібнасць, у залежнасці ад узроўня сігналу, можа складаць ад 2 да 10 метраў.
Калі дадзеныя прыходзяць праз СМС, іх трэба скапіраваць і ўвесці ў пошуку анлайн-мап, каб пабачыць лакацыю аб’екта. Для таго, каб трэкер у цэлым мог перадаваць дадзеныя, вядома, спатрэбіцца завесці асобную SIM-картку.
Якія асаблівасці ёсць у трэкераў
Як мы ўжо казалі, трэкеры могуць адрознівацца ў залежнасці ад іх прыстасавання.
Трэкеры для дзяцей і пажылых людзей звычайна кампактныя і маюць форму кулона або медальёна, каб іх зручна было насіць у кішэні, на шыі, на ключах. Невялікі памер не дазваляе змясціць у такіх трэкерах асабліва ёмісты акумулятар, і час аўтаномнай працы складае ад 1 да 5 дзён. Але, так як гэтыя дэвайсы заўсёды у лёгкай дасягальнасці, зараджаць іх таксама проста, як і іншыя уласныя гаджэты. Існуюць і больш складаныя варыяцыі у выглядзе дзіцячых смарт-гадзіннікаў. Яны могуць змяшчаць у сабе пэўныя мультымедыйныя функцыі акрамя самога трэкеру. Такая прылада можа быць значна больш цікавай для дзіцяці і заматываваць яго насіць з сабой гадзіннік-трэкер заўсёды. Адзіны нюанс – з-за большая скаладанасці час аўтаномнай працы такіх гадзіннікаў роўны прыкладна адным суткам.
Трэкеры для аўтамабіляў маюць розныя варыяцыі выканання. Па-першае, аўтамабільны трэкер можа харчавацца ад электрычнай сеткі самой машыны, або працаваць на акумулятары. Першы варыянт мае абмежаванні па ўсталёўцы і можа быць знойдзены злачынцамі, калі яны захочуць скрасці аўта. Акумулятарныя трэкеры часта камплектуюцца яшчэ і магнітам, што дазваляе проста усталяваць іх нават у складана дасяжных месцах. Акрамя таго, такія трэкеры могуць працаваць аўтаномна да двух год, знаходзячыся пераважна ў рэжыме сну і ўключаючыся па графіку, каб перадаць каардынаты. Трэкер у рэжыме сну злачынцам немагчыма выявіць дадатковымі тэхнічнымі сродкамі. Але аўтаномныя магнітыя трэкеры больш дарагія, чым трэкеры, якія харчуюцца ад электрычнай сеткі.
Аўтамабільныя GPS-трэкеры могуць выкарыстоўвацца не толькі для захоўвання бяспекі машыны ад згону. Іх могуць выкарыстоўваць камерцыйныя кампаніі для кантролю за сваім грузавым ці легкавым аўтапаркам.
Адсочваць можна колькасць пройдзеных за дзень кіламетраў, хуткасць на розных адлегласцях маршруту, месцазнаходжанне транспарту і іншыя рэчы ў залежнасці ад дадатковых функцый трэкера. Для гэтага якраз падыйдуць GPS-маячкі, якія харчуюцца ад сеткі. Калі кіроўца працуе на кампанію на сваёй машыне і не хоча, каб яго можна было адсачыць пастаянна, можна выкарыстаць трэкер, які харчуецца ад прыкурвальніка. Гэтак кіроўца ў пачатку змены зможа без складанасцяў уключаць трэкер, а ў канцы – выключаць.
Трэкеры для ровараў падзяляюцца на несхаваныя і схаваныя. Першыя прыстасаваны больш для самога роварыста: яны адсочваюць адлегласць, пройдзеную за трэніроўку, хуткасць, маршрут, спаленыя калорыі і іншыя рэчы ў залежнасці ад дадатковых функцый. Мацуюцца такія прылады на руль або іншыя элементы ровара.
Другія выкарыстоўваюцца для абароны ад згону і могуць усталёўвацца у руль або маскіравацца пад ліхтар, заднюю фару і іншыя дадатковыя элементы. Час іх аўтаномнай працы можа складаць да 100 дзён. Прынцып як і ва ўсіх іншых – перадача каардынат ровара праз СМС або ў прыкладанне вытворцы. Якасны тркер для ровара павінен мець абарону ад вільгаці, каб не зламацца ад патраплення на корпус дажджу ці іншай вадкасці.
Трэкеры для свойскай жывёлы, як правіла, прадаюцца ў выглядзе ашыйніка, на якім ўжо замацаваны невялікі блок з GPS і GSM модулем. Час аўтаномнай працы такіх трэкераў можа дасягаць двух тыдняў, аднак у залежнасці ад мадэлі і умоваў надвор’я скарачацца да двух дзён. Вельмі моцны уплыў на аўтаномную працу аказвае мароз у халодны перыяд года.
Добры трэкер для свойскай жывёлы таксама павінен мець абарону ад вільгаці. Часцей за ўсё такія маячкі выкарыстоўваюцца для катоў і сабак, але існуюць мадэлі і для буйной жывёлы.
Колькі каштуе трэкер
Кошт сярэднестатыстычнага трэкера у розніцу у нашых крамах стартуе ад 50 даляраў. Пры гэтым не так важна прыстасаванне: і аўтамабільныя, і дзіцячыя, і для свойскай жывёлы трэкеры маюць падобныя кошты. Такая мадэль ужо будзе мець усе базавыя функцыі. Адрозненні могуць пачынацца ў брэндавых экзэмпляраў. Так, трэкеры папулярнай кампаніі Garmin могуць каштаваць $700-900.
У інтэрнэт-крамах накшталт AliЕxpress прыладу для адсочвання геалакацыі можна купіць за $20-30. Некаторыя з іх могуць мець нават падтрымку ад кампаніі-вытворцы. Аднак варта усведамляць, што пры куплі на падобных пляцоўках рэдка прыходзіцца разлічваць на дзеянне гарантыі.
Варта асвятліць законнасць выкарыстання трэкераў. У Беларусі няма на гэта забароны і за прылады з замежных інтэрнэт-крам у нас таксама не караюць, аднак калі GPS выкарыстоўваецца для адсочвання месцазнаходжання іншага чалавека або яго маёмасці, чалавек павінен ведаць пра гэта і даць сваю згоду. У адваротным выпадку адсочванне будзе зяўляцца парушэннем закону.
«Подтвердите, что вы не робот!» — это сообщение хорошо знакомо всем, кто активен в международной паутине. Не важно, как...
Автоматизация процессов - важная часть развития любого бизнеса. И речь идет не только об усовершенствовании производств...
Признайтесь, вы тоже хотя бы раз под бой курантов решали, что с 1-го января начнете новую жизнь? Это абсолютно нормальн...
В 2020 году после начала эпидемии COVID-19 некоторые страны начали вводить специальные визы для так называемых «цифровы...