Пяць здольнасцяў, без якіх на аддаленай працы – ніяк
Нядаўна мы пісалі пра Hard & Soft Skills – прамыя і ўскосныя здольнасці супрацоўніка, якія дапамагаюць зарабляць больш. Сітуацыя ў свеце дыктуе новыя тэндэнцыі і аддаленая праца становіцца трэндам. Вядома, каб працаваць аддалена, галоўны Hard Skill, які вам спатрэбіцца – добрае валоданне падыходзячай прафесіяй, якую можна перанесці ў анлайн. Калі з гэтым няма праблем, пераходзім да дадатковых навыкаў, якія зробяць вас пажаданым аддаленым супрацоўнікам або фрылансерам для працадаўцы.
Самастойнасць
Першая і галоўная рыса, якую вам спатрэбіцца ўжываць. Аддаленая праца дае больш вольнасці ў дзеяннях. Вялікую колькасць часу вы аддадзены самі сабе і вырашэнне задач знаходзіцца толькі пад вашым кантролем.
Калі казаць пра фрыланс, на ім вы ўвогуле сам сабе кіраўнік. Пры гэтым вы і персанал, і прадпрыемства ў цэлым. А значыць адказнасць перад замоўцамі за выкананне ўсіх абавязкаў на патрэбным узроўні нясеце менавіта вы. Да такой справы немагчыма падыйсці з думкай, што хтосці з каманды вам дапаможа, пераправерыць або выправіць праблему. Акрамя таго ў вашых абавязках будзе афіцыйнае афармленне і выплата падаткаў. Трэба ўмець не пасаваць перад адказнасцю за ўсе працэсы, разумець іх важнасць.
Аддаленая праца ў штаце кампаніі хоць і не робіць вас асобнай бізнэс-адзінкай, але таксама надае больш свабоды. Разам з тым, гэта значыць, што цяпер вы самастойна кантралюеце ўсе давераныя вам справы.
Тайм-менеджмент
Гэтая здольнасць павольна выцякае з папярэдней. Так як вы цяпер самастойная адзінка, неабходна ўмець арганізоўваць уласны час. Тут ёсць плюс – час цяпер цалкам у вашым кіраўніцтве. Але ёсць і мінус – працуючы дома вельмі лёгка згубіць мяжу паміж “домам” і “офісам”.
Седзячы з ноўтбукам на канапе, лёгка аддцягнуцца ад працоўных задач і пачаць сёрфіць па відэа або пастах у сацыяльных сетках. Таксама лёгка звярнуць увагу на хатнія справы з думкай: “Зараз хуценька зраблю і вярнуся да працы, усё адно я дома, а наперадзе яшчэ цэлы дзень”. Такія дробныя адцягненні ўвагі могуць часта уплятацца ў працоўны працэс і зруйнаваць увесь графік. У канцы дня можна зразумець, што за працай з дробнымі перапынкамі прайшлі ўсе 12 гадзін, але зроблена ледзь не менш, чым вы паспявалі ў офісе за 8. Пачуцце нібы працавалі. Эфект – нібы не.
Без здольнасці размяркоўваць свой час і дакладна сачыць за графікам тут не абыйсціся. У вас павінен быць вылучаны канкрэтны перыяд дня толькі для працы і канкрэтны толькі для адпачынку і іншых спраў. Іх можна чаргаваць, але нельга падыходзіць да гэтага бессістэмна. Менавіта навык тайм-менеджменту зможа зрабіць вас эфектыўным падчас аддаленай працы.
Валоданне тэхналогіямі
Аддаленая праца патрабуе камунікацыі. І камунікацыя гэта не толькі маўленчая. Часам патрабуецца ілюстацыя ідэй, кардыацыя выканання задач, складанне графікаў. У офісе ўсё гэта можна абмеркаваць на нарадзе, змясціць на дошцы задач, даць усім агульную крыніцу інфармацыі або зыходнікаў, хуткага абмену напрацоўкамі. У анлайн-працы ёсць праграмы, якія замяшчаюць офіс, але ў іх трэба разбірацца або здолець асвоіць. Для гэтага разуменне тэхналогій будзе неабходным.
Некаторыя з папулярных сервісаў для аддаленай працы мы апісвалі тут. Будзе не лішнім азнаёміцца, каб ведаць, з чым прыйдзецца мець справу.
Камунікатыўныя здольнасці
Як мы ўжо адзначылі, аддаленая праца патрабуе камунікацыі. Зрэшты, любая праца яе патрабуе, але ў нашым выпадку ёсць свая спецыфіка. Па-першае, размова часта вядзецца ў месенджэрах і варта ўмець лаканічна і зразумела тлумачыць калегам, кіраўніутву або замоўцы свае думкі. Можна сказаць, што гэта навык справавага ліставання.
Аднак ім усё не скончваецца. Вашы паведамленні павінны быць не толькі зразумелымі, але і эфектыўнымі. У прыватнасці, калі вы фрылансер, размове з замоўцам вы цалкам прэзентуеце сябе і прадаеце сваю паслугу, таму трэба ўмець зрабіць гэта добра. Камерцыйная прапанова павінна быць прывабнай. Веданне таго, як будаваць прамову і на чым рабіць акцэнты, значна паўплывае на тое, як добра да вас пойдуць кліенты. Без здольнасці прывабліваць словам тут не абыйсціся.
Здольнасць хутка вучыцца
Акрамя таго, што аддаленая праца неад’емная ад новых тэхналагічных вырашэнняў па сваёй сутнасці, часта выкананне саміх заданняў можа патрабаваць хутка засвоіць незнаёмую вобласць дзеянняў.
Напрыклад, вы сустракаеце на фрылансе замову, для якой вашыя кампетэнцыі і досвед падыходзяць ідыяльна. Але ў замоўцы ёсць пажаданне адносна валодання пэўным метадам працы, які вам яшчэ трэба засвоіць. Пры гэтым не абавязкова, што засвоіць прыйдзецца пэўную камп’ютарную праграму. З такім самым поспехам гэта можа быць новы стыль дызайну, калі вы робіце камусці, сайт, гэта можа быць новая тэматыка, калі вы працуеце з напісаннем ці перакладам тэкстаў, або гэта можа быць што заўгодна іншае. У такіх выпадках здольнасць хутка вучыцца вывядзе вас пераможцам з сітуацыі. А патлумачыць, чаму менавіта вы павінны выконваць замову, дапамогуць навыкі камунікацыі з папярэдняга пункта.
Свет змяняецца хутка і часам зусім не пытае ў нас, як яму гэта рабіць. Тым не менш, здольнасць выкарыстоўваць умовы на сваю карысць дазваляе заўсёды заставацца на хвалі. Калі зараз хваля – гэта аддаленая праца, то цяпер вы ведаеце, як дзейнічаць і якя здольнасці ў сабе развіваць. Верце ў сябе і ў вас усё атрымаецца!
Люди делятся на две категории: тех, кто активно пользуется манибэком, и тех, кто не может подобрать себе подходящую пла...
В апреле 2014 года Халва вышла на старт с тремя сотнями магазинов в качестве партнеров и под лозунгом «карта рассрочки ...
Как купить квартиру и не прогадать? Подводных камней очень много, и мелочей, на которые надо обратить внимание, тоже не...
Устрицы, шоколад ручной работы, дыни с Хоккайдо: весь гастрономический мир сегодня у нас в руках. А бывает дорого, вкус...